Серада, 26.04.2017, 16:51

ГАЛАВІЧПОЛЬСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА КАЗІМІРА


ГАЛАВІЧПОЛЬСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА КАЗІМІРА размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Галавічполле Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Учынена ў 1990-я гг. ў сядзібным доме першай палавіны 20 ст.


Сядзібны дом — помнік архітэктуры неабарока. Яго складаную архітэктурна-пластычную кампазіцыю фарміруюць высокі мансардавы дах цэнтральнага прамавугольнага ў плане зруба, вальмавыя пакрыцці вуглавых алькежаў і мезанінаў. Вынасы пакрыццяў над фасадамі трымаюцца разнымі бэлькамі-кранштэйнамі. Элемент асіметрыі ў аб'ёмную кампазіцыю ўносяць чатырохслуповы ганак з трохвугольным франтонам і вуглавая лоджыя. Неашаляваныя сцены прарублены прамавугольнымі аконнымі праёмамі розных памераў.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [245]
Каталог файлаў [95]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [134]
Адукацыя [12]
Спорт [393]
Здарэнні [103]
Грамадства [215]
Эканоміка [10]
Транспарт [65]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [4]
Каляндар
«  Красавік 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.