Чацвер, 25.04.2024, 00:30

ГАНЧАРНАЯ СІСТЭМА МЕР

Галоўная »
ГАНЧАРНАЯ СІСТЭМА МЕР – традыцыйная сістэма адзінак абазначэння глінянага посуду ў залежнасці ад яго ёмістасці. Узнікла ў сувязі з аптовым продажам вялікіх партый і абменам на збожжа глінянага посуду розных памераў.

Вядомы 3 мясцовыя ганчарныя сістэмы мер – палеская, паўночнабеларуская, заходнебеларуская, пашыраныя ў 19 – пачатку 20 ст. ў беларускіх гарадах і мястэчках.

Палеская сістэма мер склалася ў былым мястэчку Гародна (в.Гарадная Столінскага р-на): мамзэлік (толькі гаршчок) – каля 0,5 л, мамзэль (гаршчок) і мамзэлевыя (міскі, збанкі, гарлачы, талеркі) – 1 л, паўзлівач, або семак (гаршчок), і семаковыя (міскі, збанкі, гарлачы, слоікі, вазоны) – 3 л, нярознак (гаршчок) і нярознакавыя (міскі, збанкі, гарлачы, слаі, макатры, глякі, вазоны) – 4 – 6 л, пададзінец (гаршчок) і пададзінцовыя (міскі, збанкі, макатры, глякі) – 6 – 8 л, адзінец (гаршчок) і адзінцовыя (міскі, макатры) – 8 – 16 л, паляк (гаршчок) – звыш 16 . Посуд лічылі на дзесяткі і фуры (ад назвы вялікіх калёс, на якіх развозілі ганчарны посуд). Фура раўнялася 100 умоўным дзесяткам.

Паўночнабеларуская сістэма мер з некаторымі мясцовымі варыянтамі ўжывалася ў Глыбокім, Дзісне, Бешанковічах і іншых ганчарных цэнтрах: пецяронка (кубарка) – 0,5 – 0,8 л, чацявяронка – 1 – 1, 5 л, траёнка – 8,0 – 10 л. Адпаведна гэтаму дзяленню на штуку прыпадала некалькі (2 – 5) вырабаў меншай велічыні. Адрозніваліся простая і складаная сотні. Простая сотня складалася з 100 штук аднолькавага памеру з агульным аб’ёмам 800 – 1000 л, складаная – з посуду розных памераў, але такім самым сумарным аб’ёмам.

Заходнебеларуская сістэма мер ужывалася ў Ракаве, Івянцы і іншых ганчарных цэнтрах. Ганчарны посуд дзялілі на цацкавы – каля 0,5 л, смятанкавы – 1 л, рублёвы – 2 л, квартавы – 3 л, паўгарцавы 4-5 л, гарцавы – 10 л, двухгарцавы – 20 л, васьміквартавы (пакавы) – 24 л. Лічылі копамі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.