Чацвер, 28.03.2024, 17:01

ГАНЧАРНЫЯ ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ

Галоўная »
ГАНЧАРНЫЯ ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ – прыстасаванні і інструменты, якімі карыстаюцца ў працэсе вытворчасці ганчарных вырабаў. Некаторыя з іх дайшлі з глыбокай старажытнасці і амаль без змен захаваліся ў вясковых ганчарных цэнтрах на паўночным захадзе Беларусі. Найбольш дасканалымі і разнастайнымі былі прылады ў гарадскіх і местачковых рамеснікаў, у сельскіх майстроў на Падняпроўі і Палессі. У ліку асноўных прыстасаванняў былі ганчарны круг і ганчарны горан. Для нарыхтоўкі і апрацоўкі сыравіны і падрыхтоўкі фармовачнай масы выкарыстоўвалі рыдлёўкі, капаніцы, доўбні, стругі, косы. Жарству раздрабнялі ў ступах, перапалены свінец, волава, медзь, кавальскую дзындру, вокіс марганцу і глею, з якіх рабілі празрыстую і каляровую паліву, расціралі ў жорнах. У чыгуне, катле ці ў іншай металічнай пасудзіне перапальвалі свінец, волава, медзь; праз металічнае сіта прасявалі вокісы металаў, жарству, жвір.

ганчарныя прылады працы
Ганчарныя прылады працы: 1 - пытлік, 2 - шыналі, 3 - зрэзка,
4 - ражок, 5 - мяшалка, 6 - ляшчоткі


Пры апрацоўцы сыравіны выкарыстоўвалі спецыяльныя прыстасаванні: карыты з тоўстых дубовых дошак або з асінавага ці ліпавага бервяна ў выглядзе жолаба для захавання і падрыхтоўкі фармовачнай масы; драўляныя зэдлі з нахіленай да падлогі плоскасцю для апрацоўкі вялікіх кавалкаў гліны; металічныя таркі; металічныя лапатачкі рознай формы з дзіркамі для перамешвання расплаўленага свінцу (мяшалкі); трох – і чатырохвугольныя драўляныя нажы (шыналь, шнара) для абточкі і аздаблення паверхні посуду; драцяныя зрэзкі (падразанкі) для аддзялення дна сфармаванага посуду ад ганчарнага круга.

У Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі зрэзкай стругалі кавалкі гліны для ачышчэння ад мергелю і іншых дамешкаў. У засцерагальна-дэкаратыўнай апрацоўцы (пераважна на Падняпроўі) ужывалі пытлік – спецыяльнае сітца з густой валасяной або шаўковай сетачкай, праз якую абсыпалі керамічныя вырабы парашком палівы. Размалёўвалі вырабы пэндзлікам або ражком (прыстасаванне з каровінага рога з маленькай адтулінай на вострым канцы, у якую ўстаўлялі пісчык з гусінага пер'я). Прымянялі і іншыя не вельмі пашыраныя прылады, што мелі другараднае значэнне.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 8
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.