Пятніца, 26.04.2024, 03:42

ГАНЧАРНЫЯ ВЫРАБЫ

Галоўная »
ГАНЧАРНЫЯ ВЫРАБЫ – посуд і іншыя гаспадарчыя і дэкаратыўныя рэчы з гліны.

Форма ганчарных вырабаў мянялася на працягу тысячагоддзяў пад уплывам культурна – бытавых, эканамічных і сацыяльных фактараў. Самыя раннія – вастрадонныя, пазней кругладонныя пасудзіны – гаршкі і кубкі. З развіццём земляробства і жывёлагадоўлі вытворчасць прадуктаў харчавання павялічылася, больш разнастайнай стала ежа і спосабы яе гатавання, што абумовіла змены ў формах ганчарных вырабаў.

У бронзавым веку масавае пашырэнне атрымаў пласкадонны посуд, які выраблялі ўжо ў канцы неаліту. У шырокі ўжытак увайшлі прафіляваныя гаршкі для гатавання і захоўвання ежы, міскі, кубкі. Гліняныя пасудзіны выкарыстоўвалі і ў пахавальным абрадзе.

У жалезным веку ганчарныя вырабы сталі больш разнастайнымі, павялічыліся варыяцыі форм вядомых раней пасудзін, паявіліся новыя – патэльні, кубкі з вушкамі, гаршкі з накрыўкамі.

У 10 – 13 ст. асартымент ганчарных вырабаў шырокі: гаршкі, латушкі, карчагі, міскі, гарлачы, кубкі, галаснікі, каганцы, цацкі дзіцячыя і інш. Практычна ўсе вядомыя ў той час ганчарныя вырабы бытавалі і на працягу наступных стагоддзяў. Змены ў большасці пасудзін датычыліся ў асноўным абрысаў. Форма асобных рэчаў – карчаг і кафлі – істотна змянілася.

У перыяд позняга феадалізму асартымент ганчарных вырабаў працягваў ускладняцца, сталі больш пашыранымі талеркі, рынкі і інш.

ганчарны посуд
ганчарны посуд
Фармоўка ганчарнага посуду

У 19 – пачатку 20 ст. ганчарныя вырабы былі вельмі разнастайнымі паводле форм і бытавога прызначэння. Рабілі посуд для гатавання (гаршкі, бабачнікі, латкі, макатры, пражэльнікі, рынкі, цадзілкі, адстойнікі і інш.), для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў (збаны, гарлачы, глякі, слаі, спарышы і інш.), сталовы посуд (міскі, паўміскі, кубкі, хлебніцы, маслёнкі, чайнікі, імбрычкі і інш.), рэчы рознага гаспадарчага ўжытку (рукамыі, паілкі, пасудзіны для гонкі дзёгцю і іншыя), дэкаратыўную кераміку (фігурны посуд і скульптуру малых форм у выглядзе жывёл, букетнікі, вазоны і інш.); ляпілі таксама цацкі. Самастойнае значэнне набыла вытворчасць кафлі і дахоўкі. Вырабы аздаблялі геаметрычным і раслінным арнаментам, які прачэрчвалі ці штампавалі па сырой паверхні посуду, глянцавалі, размалёўвалі белым і чырвоным ангобам, каляровымі фарбамі.

У наш час асартымент ганчарных вырабаў прыкметна звузіўся. У ім пераважаюць збанкі, гаршкі, вазоны. Шэраг традыцыйных керамічных рэчаў (глякі, міскі, спарышы, збанкі і інш.) выкарыстоўваецца насельніцтвам, асабліва гараджанамі з дэкаратыўнай мэтай. Тэхніка і тэхналогія іх вытворчасці ганчарамі – надомнікамі амаль не змянілася. На прадпрыемствах асноўныя працаёмкія вытворчыя працэсы механізаваны (машыны для падрыхтоўкі фармовачнай масы, ганчарныя кругі з электрамеханічным прыводам і інш.). Вырабляецца бытавы (збанкі, вазоны), разнастайны дэкаратыўны і сувенірны посуд, у тым ліку фігурны, сталовыя і кафейныя наборы, букетнікі і інш. Глядзіце таксама Ганчарства.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.