Субота, 20.04.2024, 15:53

ГАНЧАРЫ

Галоўная »
ГАНЧАРЫ – рамеснікі, спецыялісты па вырабу з гліны посуду і іншых рэчаў (глядзіце Ганчарныя вырабы). У канцы 16 — 18 ст. ў многіх гарадах Беларусі ганчары аб'ядноўваліся (з рамеснікамі іншых спецыяльнасцей) у цэхі. Сяліліся кампактна, фарміруючы цэлыя вуліцы, што атрымалі назвы Ганчарных. Мелі свой статут, які прадугледжваў пэўны парадак прыёму майстроў у цэх, выбараў і справаздач цэхмістраў, правядзення сходак, найму і пераходу па ступеньках цэхавай іерархіі вучняў і чаляднікаў, акрэсліваў іх абавязкі, рэгламентаваў вытворчую дзейнасць, нормы паводзін, забараняў пазацэхавым ганчарам займацца рамяством і г.д.

ганчары
Ганчар за работаю. Вёска Гарадная Столінскага раёна. Пачтак 20 ст.

Тэрмін навучання рамяству ганчара (у залежнасці ад узросту вучняў) складаў 4 — 6 гадоў, пасля чаго тыя маглі працаваць чаляднікамі. Паўнапраўнымі членамі цэха былі толькі майстры. Для атрымання гэтага звання чаляднік павінен быў паказаць сваё майстэрства: зрабіць некалькі рэчаў пэўных памераў — гаршчок і збанок «шырынёю ў тры пядзі», макацёр «велічынёю ў карэц», міску і рынку «шырынёю ў чвэрць». Ганчары, удастоеныя звання майстра, мелі права на адкрыццё ўласнай майстэрні і продаж вырабаў. У параўнанні з вясковымі рамеснікамі гарадскія майстры мелі больш дасканалую тэхналогію вытворчасці, вышэйшую якасць прадукцыі, больш разнастайны яе асартымент.

Пасля ліквідацыі ў 1902 г. цэхавай сістэмы, якая функцыяніравала на падставе заканадаўчых дакументаў канца 18 — 19 ст., усе ганчары маглі самастойна займацца рамяством, мець уласныя майстэрні. У пачатку 20 ст. большасць працавала ў вёсках і мястэчках. У вёсках ганчарства звычайна было дадатковым рамяством у гаспадарцы сялян. Прафесійныя навыкі, веды і вопыт звычайна перадаваліся ад бацькоў іх дзецям, сваякам. Ганчары павінны былі дасканала валодаць пэўнымі навыкамі: умець выбраць неабходны гатунак гліны, падрыхтаваць фармовачную масу, фармаваць вырабы, рабіць засцерагальна-дэкаратыўную апрацоўку і абпаліць іх.

ганчар
Сучасны ганчар

Ганчароў у вёсцы называлі народнымі мянушкамі — «гаршкалепы», «гаршчэчнікі», кваліфікаваных рамеснікаў, якія выраблялі паліваную кераміку, — «паліўнікі».

У наш час на прадпрыемствах шырока ўжываецца падзел працы, звязаны з выкананнем розных тэхналагічных аперацый — падрыхтоўкай фармовачнай масы, фармоўкай, размалёўкай, тэрмічнай апрацоўкай ганчарных вырабаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.