Пятніца, 29.03.2024, 14:37

ГАРТАВАНАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
ГАРТАВАНАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы, якія пасля абпальвання адразу загартоўвалі ахалоджваннем у абвары для павелічэння трываласці і змяншэння порыстасці (водапранікальнасці) чарапка. Лакальныя назвы абварная кераміка.

гартаваная кераміка
Гартаваная кераміка

Звычайна выраблялі з грубай фармовачнай масы (гліны і жарствы ці пяску). У залежнасці ад рэцэптурнага саставу абвары вырабы набывалі плямістую афарбоўку або цалкам пакрываліся налётам чорнага ці чорна-карычневага колеру (у народнай лексіцы вядомы пад назвамі рабая, шэрая, чорная).

На Беларусі гартаваную кераміку выраблялі пераважна на поўначы і ў сярэдняй паласе. Яе асартымент складаўся з гаршкоў, латак, патэльняў, макатроў, гарлачоў. Найбольш поўным ён быў у сельскіх ганчарных цэнтрах (Лыжычы, Сяроды Мядзельскага, Філіпоўцы, Буцавічы, Мышкі Пастаўскага, Забалоцце Смаргонскага, Стары Дзедзін Клімавіцкага, Сіняўка, Масцілавічы Клецкага р-наў). У гарадах і многіх мястэчках (Глыбокае, Чашнікі, Дзісна, Сянно, Касцюковічы, Чавусы, Мір, Івянец) гартаваную кераміку выраблялі паралельна з чорназадымленай керамікай і паліванай керамікай і яна была прадстаўлена толькі пячным посудам — гаршкамі, латкамі.

Гатаваную кераміку ў 1970-80-я г. выраблялі ў в.Ганевічы Клецкага р-на.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.