ГБАЛАГалоўная »
ГБАЛА – прыстасаванне для гнуцця дуг, палазоў, абадоў для колаў. Лакальныя назвы баба, бгала. Уяўляла шаблон па форме дугі ці полаза, высечаны ў калодзе або зроблены на сцяне пабудовы (баба).
Гбала для гнуцця дуг і палазоў. Вёска Прусы Старадарожскага раёна Гбала для гнуцця дуг. ЛагойскГбала для гнуцця абадоў. Вёска Прусы Старадарожскага раёна
Для гнуцця абадоў выкарыстоўвалі звычайна круглую калоду з жалезным круком, вертыкальна ўкапаную ў зямлю. Падрыхтаваны для гнуцця матэрыял папярэдне распарвалі ў хатніх печах, лазнях ці спецыяльных парнях. |