Субота, 24.06.2017, 10:08

ГІНАВІЦКАЯ КАПЛІЦА


ГІНАВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы вёскі Гінавічы Гродзенскага раёна. Пабудавана ў 1997 г. з бутавага каменю намаганнямі мясцовага жыхара. Бетаніраваная пляцоўка капліцы акаймавана бутавай агароджай.


Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане сплошчаным аб'ёмам з двухгранным завяршэннем; з тыльнага боку прыбудавана нізкая камора. Франтальная плоскасць завершана абразом Мадонны, па цэнтры ўмураваны мармуровыя пліты з выявамі Хрыста і Маці Божай, мемарыяльныя дошкі з імёнамі фундатараў. У аснаванні фасада аплікацыйныя металічныя выявы ўкленчаных архангелаў.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [247]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [135]
Адукацыя [12]
Спорт [418]
Здарэнні [106]
Грамадства [222]
Эканоміка [10]
Транспарт [65]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [5]
Каляндар
«  Чэрвень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.