Чацвер, 25.04.2024, 10:54

ГЛАДЗЬ

Галоўная »
ГЛАДЗЬ – від вышыўкі. Паводле спосабу выканання вылучаюць гладзь лікавую і адвольную, 1- і 2-баковую, па суцэльнай і па ажурнай тканіне. Кашулі, фартухі, ручніковыя галаўныя ўборы здаўна вышывалі 2-баковай лікавай прамой і касой гладзю (насціланне, высціланне). Арнамент з простых геаметрычных фігур (васьміпялёсткавыя разеткі, зоркі, крыжыкі, ромбы, трохвугольнікі) вышывалі паралельнымі шыўкамі па лініі ўтку, асновы або па дыяганалі.

гладзь
Вышыўка лікавай гладдзю (фрагмент рукава)

Адзін з традыцыйных прыёмаў вышыўкі – аднабаковая лікавая гладзь, якой аздаблялі тканіны ў Капыльскім і Клецкім раёнах. Яе вышывалі шчыльнымі гарызантальнымі альбо вертыкальнымі радкамі, у якіх роўныя па даўжыні шыўкі накладваліся ў шахматным парадку. Для вышыўкі лікавай гладдзю выкарыстоўвалі чырвоныя, белыя, чорныя, баваўняныя ніткі. Адвольнай (нялікавай) гладдзю, больш позняй па паходжанню, аздаблялі жаночыя безрукаўкі, хусткі, суконную і аўчынную вопратку, ручнікі, абрусы (у арнаменце пераважалі рознакаляровыя раслінныя ўзоры).

У наш час гладдзю вышываюць сурвэткі, ручнікі, абрусы, навалачкі і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.