Пятніца, 19.04.2024, 09:40

ГОРАН

Галоўная »
ГОРАН – 1) кавальская печ для награвання металу, стацыянарнае абсталяванне кузні. Лакальная назва гарно.

горан
Горан

Прамавугольны ў плане апечак рабілі з дрэва, муравалі з камянёў ці цэглы і запаўнялі глінай, часам над ім мацавалі бляшаны ці драўляны каптур для выхаду дыму. На левым краі ставілі невысокую мураваную сценку, каля яе рабілі паглыбленне для вугалю, куды праз адтуліну ў сценцы выводзілі сапло меха, што служыў для раздзімання ў горане агню. Верх і дно меха (клапаны) былі дашчаныя на завесах, а скураныя бакавіны – накшталт гармоніка. Прыводзіўся ў дзеянне з дапамогай драўлянага рычага на почапцы. У наш час мех саступіў месца вентылятару з электрапрыводам, гораны абсталёўваюць каптурамі для выцяжкі дыму.

2) Вогнішча на плыце для прыгатавання ежы. Непадалёку ад будкі на бярвёнах рабілі насціл або скрынку (клетку) з дошак і насыпалі туды пясок, на якім распальвалі вогнішча. Часам пясок насыпалі на дзёран, укладзены травой уніз.

3) Спецыяльная печ для абпальвання ганчарных вырабаў. Глядзіце Ганчарны горан.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.