Пятніца, 29.03.2024, 07:40

ГРАБАРСТВА

Галоўная »
ГРАБАРСТВА – традыцыйны промысел, звязаны з землянымі работамі, якія выконвалі грабары. Яны капалі каналы, дрэнажныя канавы, студні, працавалі на пракладцы дарог і чыгунак, будаўніцтве крэпасцей.

Беларускія грабары ў 17 ст. насыпалі валы ў Магілёве, у 1-й палове 19 ст. выконвалі земляныя работы ў Крамлёўскім садзе ў Маскве, удзельнічалі ў будаўніцтве і рэканструкцыі Агінскага, Дняпроўска – Бугскага, Бярэзінскага, Марыінскага, Новаладажскага і іншых каналаў, працавалі ў Пецярбургу, Кіеве, Варшаве. У 1824 г. у Пецярбургу на земляных работах працавала 600 прыгонных сялян з Віцебскай і Магілёўскай губерняў; у 1852 г. у Кіеве – 420 чалавек з Магілёўскай губерні; у 1830-я г. грабары з Гродзеншчыны, Магілёўшчыны і Міншчыны будавалі крэпасці Модлін і Александраўскую ў Варшаве; у 1860-я жыхары Кобрынскага і іншых паветаў Гродзенскай губерні наймаліся на будаўніцтва Брэсцкай крэпасці. Арцелі беларускіх грабароў у 1830-40-я г. пракладвалі шашэйныя дарогі БрэстБабруйск, Магілёў – Бабруйск, Масква – Варшава, Пецярбург – Кіеў, будавалі Пецярбургска-Маскоўскую чыгунку.

У 2-й палове 19 ст. грабарства пашырана ў сувязі з актыўным будаўніцтвам чыгунак (Маскоўска – Брэсцкай, Пецярбургска-Варшаўскай, Лібава-Роменскай, Рыга-Арлоўскай і Палескай). Беларускія грабары працавалі на мелірацыйных работах на Палессі, што ажыцяўляліся экспедыцыяй І.І.Жылінскага ў 1873-98 гг..

У 19 ст. грабарства было адыходным промыслам, аднак да адмены прыгоннага права (1861) мела пераважна характар прымусовай здачы сялян памешчыкамі на работы паводле кантрактаў з падрадчыкамі. У 1835 г. былі зацверджаны "Правілы аб здачы беларускімі памешчыкамі сваіх сялян па найму на земляныя і іншыя чорныя работы". Паводле гэтых правілаў у наём здавалі мужчын ва ўзросце 20 – 48 гадоў тэрмінам на 6 месяцаў з 1 мая да 1 лістапада. Умовы працы і побыту наёмных грабароў былі невыноснымі: 12 – гадзінны рабочы дзень, цяжкая ручная праца з дапамогай рыдлёўкі, лома, насілак, тачкі, мізэрнае харчаванне, нездавальняючыя жыллёвыя (баракі, зямлянкі) і санітарна-гігіенічныя ўмовы, злоўжыванні падрадчыкаў. Так, у 1852 г. з закантрактаваных 420 сялян з маёнтка Саржыцы Сенненскага павета праз 4 месяцы 25 памерла, а 37 уцяклі з месца працы.

У канцы 19 – пачатку 20 ст. аб’ём земляных работ на Беларусі зменшыўся, грабарства як промысел набыло мясцовае значэнне (капанне калодзежаў, канаў, сажалак).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.