Субота, 21.04.2018, 23:47

ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЛІЦА


ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў горадзе Гродна на вуліцы Антонава (былой Іерусалімскай), на каталіцкіх могілках. Пабудавана ў 1906—07 гг. з цэглы. Спраектавана архітэктарамі У.А.Срокай і I.Фірморам (званіца).


Помнік архітэктуры неакласіцызму. Кампактны прамавугольны ў плане з паўкруглай апсідай аб'ём, завершаны на галоўным фасадзе чацверыковай званіцай у цэнтры філёнгавага парапета з вуглавымі пінаклямі. Фасад крапаваны чатырмя пілястрамі з рустам унізе і завершаны шырокім антаблементам. Глыбокая ніша ўвахода аформлена архаічным двухпілонным парталам з замкавым каменем «ізумруднага» руста. Над парталам арачны праём хораў, які выходзіць на балкончык з каванай агароджай антычнага меандравага арнаменту. Будынак накрыты двухсхільным дахам, скругленым над апсідай. Бакавыя фасады прарэзаны двумя парамі высока ўзнятых паўкруглых люкарнаў у плоскіх ліштвах.

У перакрытую плоскай столлю залу выступае вузкая галерэя хораў з драўлянай балюстрадай. Пад ёй вылучаны дзве клеці — адна з вінтавой лесвіцай на званіцу, другая — уваход у склеп-пахавальню.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [139]
Адукацыя [14]
Спорт [538]
Здарэнні [126]
Грамадства [250]
Эканоміка [10]
Транспарт [70]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [12]
Каляндар
«  Красавік 2018  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.