Чацвер, 28.03.2024, 12:00

ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ РЭЛІГІІ

Галоўная »
ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ РЭЛІГІІ заснаваны ў г.Гродна 07.07.1977 г. як Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі. Адкрыты для наведвальнікаў 15.01.1985 г. З 13.09.1989 г. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі. З 12.08.2005 г. сучасная назва.

Гродзенскі дзяржаўны музей рэлігіі

Першая экспазіцыя размяшчалася ў архітэктурным ансамблі былога жаночага манастыра Раства Багародзіцы. Музей меў 15 экспазіцыйных і 3 выставачныя залы. У 1992 г. будынкі, у якіх знаходзіўся музей, былі перададзены адноўленаму манастыру. Музей атрымаў двухпавярховы будынак былога палаца (помнік архітэктуры класіцызму з элементамі барока сярэдзіны 18 ст.) у гістарычнай частцы горада. Музеем кіравалі А.Н.Карпюк, А.Г.Зароўская. З 1992 г. дырэктар Л.А.Карнілава.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 61 393 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 17 969 адзінак, якія складаюць 14 калекцый. Сярод экспанатаў рарытэты і унікальныя творы мастацтва: змеевікі (13 — 14 ст.), бронзавы акваманіл (вадаліў, пачатак 13 ст., Паўночная Германія), літургічная кніга «Рымскі імшал» (1586 г., Венецыя), надрукаваныя ў Вільні «Евангелле» (1644) і «Літургічная кніга для манахінь» (1684 г., выдадзена для Гродзенскага кляштара святой Брыгіты), абраз «Маці Божая Уладзімірская» (17 ст., Расія), беларускія абразы «Маці Божая Адзігітрыя» (канец 16 — пачатак 17 ст.), «Святая сям'я» (17 ст., Гілярый Хаецкі, Гродна), «Святы апостал Матфей» (17 ст.), «Збавіцель сусвету» (канец 17 — пачатак 18 ст.), драўляныя скульптуры анёлаў і святых (17 — 18 ст.).

Адрас: 230023, г.Гродна, вул.Замкавая, 16
Тэл.: +375-152-74-25-13; +375-152-77-35-79     
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.