Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Чацвер, 19.04.2018, 16:33 | ||||||||||||||||||||||||||||
ГРОДЗЕНСКІ КАСЦЁЛ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІГРОДЗЕНСКІ КАСЦЁЛ БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў горадзе Гродна на вуліцы Цэнтральнай. Пабудаваны ў 1999 г. з цэглы. Твор сучаснай авангарднай архітэктуры. Вырашаны двух'яруснай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй з трох нефаў, завершанай на шматгранным франтальным фасадзе двухграннай V-падобнай вежай-званіцай з крыжом у завяршэнні. Над двухсхільным дахам гранёная шатровая сігнатурка. Вокны разнастайнай канфігурацыі маюць вітражна-колернае зашкленне. Унутры над уваходам шырокая галерэя хораў. Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. |
|