Серада, 28.06.2017, 05:01

ГРЫНЯВІЦКІ КАСЦЁЛ ФРАНЦЫСКАНЦАЎ


ГРЫНЯВІЦКІ КАСЦЁЛ ФРАНЦЫСКАНЦАЎ размяшчаецца на паўночнай ускраіне вёскі Грынявічы (Вялікая Лапеніца) Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1792 г. з цэглы пры кляштары францысканцаў (скасаваны ў 1832 г.). Касцёл у 1839 г. перароблены пад праваслаўную царкву і перабудаваны. Зберагліся фрагменты мураванай агароджы і брама 18 ст. У паўзруйнаваным стане.


Манументальны мураваны храм — выдатны твор архітэктуры барока, яго завяршальнай стадыі развіцця. Будынак спланаваны па рымска-каталіцкаму канону ў выглядзе трохнефавай базілікі. Майстры барока імкнуліся асноўны архітэктурна-дэкаратыўны акцэнт стварыць на галоўным фасадзе, які выступае пукатай, насычанай пластыкай сцяной — лапаткі, нішы, прафіліроўкі. За высокай пласцінай фасада схаваны «карабель» храма, які характарызуецца буйнамаштабнасцю, аскетызмам дэкору масіўнага архітэктурнага аб'ёму. 3 перабудовай храма пад царкву яго барочная архітэктура набыла элементы старажытнарускага дойлідства — кілепадобны шчыт над франтальным фасадам і такія ж абрамленні арачных акон.


У інтэр'еры пануе перспектыва цэнтральнага высокага падоўжнага нефа, перакрытага цыліндрычным скляпеннем і асветленага высока ўзнятымі вокнамі. Галоўны шлях да алтара і іканастаса падкрэслены прыцемкамі нізкіх бакавых нефаў, аддзеленых буйнымі аркадамі і перакрытых плоскай столлю. На магутнай аркадзе пры ўваходзе пакоіцца прасторная галерэя хораў, прызначаных для аргана, а потым для пеўчых. Як і знадворку храма, яго ўнутраны дэкор заснаваны на спалучэнні вертыкальна працягнутых пілястраў і бягучых уздоўж сцен складанапрафіляваных карнізаў.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [247]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [135]
Адукацыя [12]
Спорт [419]
Здарэнні [106]
Грамадства [222]
Эканоміка [10]
Транспарт [65]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [6]
Каляндар
«  Чэрвень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.