Серада, 26.04.2017, 16:53

ГУБІНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНТОНІЯ ПАДУАНСКАГА


ГУБІНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНТОНІЯ ПАДУАНСКАГА размяшчаецца ва ўсходняй частцы вёскі Губіна Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Касцёл і двухпавярховы кляштар (не захаваўся) францысканцаў пабудаваны ў 1714 г. з цэглы па фундацыі полацкага стольніка Я.Пакошы. Са скасаваннем касцёла ў в. Камень парафія была пераведзена ў касцёл в. Губіна. Знаходзіцца ў зруйнаваным стане.


Касцёл — твор архітэктуры барока. Трохнефавая двухвежавая базіліка з трансептам, але без апсіды. Праз сакрысцію далучаўся да кляштарнага корпуса. На галоўным фасадзе ўзвышаліся дзве трох'ярусныя чацверыковыя вежы з фігурнымі ківорыямі і шчытом паміж імі. Фігурнымі шчытамі завяршаліся крылы трансепта і апсіда.


Унутраная прастора магутнымі слупамі і аркадамі была падзелена на тры нефы з цыліндрычнымі скляпеннямі. У інтэр'еры меліся тры алтары, сярод якіх мастацкай работай вызначаліся разныя галоўны Найсвяцейшай Дзевы Марыі і бакавы Найсвяцейшай Дзевы Марыі Вастрабрамскай. На левым слупе прэсбітэрыя быў навешаны амбон без ярка акрэсленай стылёвай трактоўкі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [245]
Каталог файлаў [95]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [134]
Адукацыя [12]
Спорт [393]
Здарэнні [103]
Грамадства [215]
Эканоміка [10]
Транспарт [65]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [4]
Каляндар
«  Красавік 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.