Чацвер, 25.04.2024, 11:59

ГУДАВІЦКАЕ СВЯЦІЛІШЧА

Галоўная »
ГУДАВІЦКАЕ СВЯЦІЛІШЧА – этнаграфічны аб’ект і, верагодна, помнік язычніцкага культу каля в.Гудзевічы і в.Верхалес Чэрвенскага раёна. Паводле будовы нагадвае аналагічныя помнікі смаленскіх крывічоў і Паўночнай Букавіны, што дазваляе датаваць помнік канцом 1-га тысячагоддзя н.э. Размешчана на невысокім узгорку, які называюць Святая, або Мар’іна Горка.

Уяўляе сабой пляцоўку (52 х 53 м), абкружаную невысокім валам і ровам; уваход з захаду. У цэнтры пляцоўкі ляжыць камень з выявай, якая нагадвае свет чалавечай ступні (захаваўся ў пашкоджаным выглядзе). Мясцовыя жыхары да апошняга часу ушаноўвалі камень, лічылі, што гэта выява "следу маці божай" (ці святой Магдалены). Гэта дае падставу меркаваць пра перажытак ушанавання нейкага старажытнага жаночага бажаства. Ля каменя захаваўся архаічны каменны крыж; каля яго ставілі высокія ўшанавальныя крыжы (драўляныя, пазней металічныя), якія ўпрыгожвалі вышытымі ручнікамі, садзілі кветкі, рабілі ахвярапрынашэнні (кветкі, цукеркі і інш.). Пры раскопках ля каменя (на глыбіні 0,2 – 0,25 м) выяўлены сляды вогнішчаў. Помнік упершыню апісаны Аляксандрам Ельскім у канцы 19 ст., у 1985-86 гг. даследаваўся Э.М.Зайкоўскім. Прыблізна за 1 км на поўнач ад гудавіцкага свяцілішча раней стаяў каменны ідал (стод) у выглядзе слупа з чалавечым тварам, які быў вядомы сярод насельніцтва пад назвай "Цар Давід" (не захаваўся).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.