ГУДЫ, гудай, гудасыГалоўная »
ГУДЫ, гудай, гудасы – (літ. gudai, gudas), старажытная назва (экзаэтнонім) беларускамоўнага насельніцтва ўсходняй Літвы і беларусаў сумежных тэрыторый. У гістарычных крыніцах назва гуды і вытворныя тапанімічныя формы Гудзелі, Гудзішкі, Гудаўшчына, Гудалаўка, Гудоніс, Гудагай, Гудзенай і іншыя вядомы з 15 ст. На думку даследчыкаў, геаграфічны арэал тапонімаў з коранем «гуд» акрэслівае старажытную кантактную зону беларускага і літоўскага насельніцтва. |