Пятніца, 19.04.2024, 05:20

ГУДЗЕВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
ГУДЗЕВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІТАРАТУРНА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ заснаваны ў 1965 г. у в.Гудзевічы Мастоўскага раёна пры сярэдняй школе. Адкрыты для наведвальнікаў 02.02.1968 г. з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння К.Каліноўскага. Загадам Гродзенскага ўпраўлення культуры ад 12.02.1990 г. музей набыў статус дзяржаўнага. Рашэннем Мастоўскага райвыканкама ад 28.06.2006 г. створана ўстанова культуры «Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей». Першы кіраўнік музея А.М.Белакоз. З 2004 г. дырэктар В.В.Клімуць.

Гудзевічы

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 14 864 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4293 адзінкі. Агульная плошча экспазіцыі 415 м², выставачнай залы — 32 м². У музеі для наведвальнікаў адкрыты 10 экспазіцыйных і выставачная залы, этнаграфічная хата 18 ст.

Гудзевічы

У 1-й зале літаратурнага аддзела сабраны матэрыялы пра пісьменнікаў з Мастоўскага раёна (М.Явар, А.Тарасевіч і інш.), першыя зборнікі твораў Віцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішака Багушэвіча, Цёткі, Максіма Багдановіча і інш. Другая зала знаёміць з пісьменнікамі Гродзеншчыны. Тут прадстаўлены лісты, чарнавікі, кнігі і фотаздымкі з аўтографамі В.Быкава, Я.Брыля, В.Іпатавай і інш. Экспануюцца таксама дарэвалюцыйныя выданні Я.Купалы, Якуба Коласа і матэрыялы пра пісьменнікаў з усёй Беларусі.

Гудзевічы

Экспазіцыя залы народнага мастацтва знаёміць з прыладамі працы чалавека эпохі палеаліту, з кавальскімі вырабамі, узорамі ткацтва і вышыўкі, вырабамі з дрэва, саломы і лазы, керамікай; асобны раздзел прысвечаны гудзевіцкаму строю. У зале літаратурнага мастацтва прадстаўлены партрэты пісьменнікаў і літаратурных герояў, карціны, напісаныя паводле мастацкіх твораў на гістарычныя тэмы, работы Дз.Іваноўскага, А.Кашкурэвіча, Я.Куліка, М.Купавы, А.Ліпеня, А.Марачкіна, В.Целеша, Я.Шунейкі і інш. У зале «Гудзевічы ў выяўленчым мастацтве» гісторыя Гудзевічаў увасоблена ў карцінах беларускіх мастакоў. Экспануюцца таксама човен 1-й палавіны 20 ст., на якім плавалі мясцовыя рыбакі, і рыбалоўныя прылады.

Зала «Гісторыя Гудзевічаў у дакументах і фотаздымках» знаёміць з гісторыяй вёскі ад часоў язычніцтва да нашых дзён. Пра яе старажытнасць сведчыць каменны рукамыйнік дахрысціянскага часу, грамата 1539 г. з першым дакументальным упамінаннем аб Гудзевічах. У экспазіцыі паказаны 1-я сусветная, польска-германская, Вялікая Айчынная войны.

Гудзевічы

Працоўным поспехам гудзевічан прысвечаны здымкі мясцовых жыхароў — механізатараў, паляводаў, жывёлаводаў, старшынь калгасаў. У зале народнай медыцыны сабраны матэрыялы пра лекавыя ўласцівасці зёлак, лячэнне меддзю і крэмніевай вадой. Раздзел «Лён і ткацтва» размешчаны ў 3 залах. У 1-й дэманструюцца мясцовыя прылады апрацоўкі лёну і ўзоры тканін. Другая зала багатая на ўзоры разнастайных тканых вырабаў: дываны, посцілкі, ручнікі, сурвэткі. Самыя цікавыя экспанаты — калекцыя падвойных дываноў, сучасныя вырабы ткацтва. У 3-й зале прадстаўлена тэхніка ткацтва: на адных кроснах наснавана і тчэцца посцілка, на другіх — ручнікі і сурвэткі, на самых вялікіх — падвойны дыван. Экспазіцыя «Сялянская хатка 18 ст.» знаёміць з побытам сялян таго часу і складаецца з жылога пакоя, сенцаў, каморы.

У выставачнай зале працуе стацыянарная выстаўка «Карысныя выкапні Беларусі». Тут праводзяцца таксама разнастайныя выстаўкі з фондаў музея, іншых музеяў Гродзенскай вобласці, выстаўкі твораў мастацтва, філатэлістаў, дэманструюцца вырабы народных майстроў і інш.

Адрас: 231626, в.Гудзевічы, Мастоўскі раён
Тэл.: +375-1515-387-82
Сайт: gudevichi-muzey.narod.ru
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.