Аўторак, 16.04.2024, 07:31

ГУЖАВЫ ТРАНСПАРТ

Галоўная »
ГУЖАВЫ ТРАНСПАРТ – від сухапутнага транспарту, дзе ў якасці цягі выкарыстоўвалася рабочая жывёла. На Беларусі асноўнай цяглавай сілай здаўна быў конь, у паўднёва-заходняй частцы — і вол. Жывёлу запрагалі ў вазы з дапамогай вупражы (глядзіце Запрэжка).

Канструкцыя і знешняя форма гужавога транспарту адлюстроўвалі сезонныя ўмовы, функцыянальнае прызначэнне, сацыяльную прыналежнасць і рэгіянальныя асаблівасці вытворчай культуры. У залежнасці ад пары года сродкі гужавога транспарту падзяляліся на колавыя, або летнія (калёсы, мажара, фургон, тарантас, роспускі, брычка, карэта, бяда і інш.), і палазныя, або зімнія (простыя сані, развалкі, кары, вазок, падсанкі). Паводле функцыянальных асаблівасцей тыя ж сродкі падзяляюцца на грузавыя і выязныя (пасажырскія). Выязныя экіпажы (карэты, брычкі, фаэтоны, фурманкі, дыліжансы) былі ва ўласным карыстанні і на рэгулярных паштовых маршрутах.

Гужавы транспарт на Беларусі быў асноўным відам сухапутнага транспарту са старажытных часоў і да 1880-х г. і адпавядаў тагачаснаму ўзроўню вытворчых сіл і стану шляхоў зносін. У сельскай гаспадарцы адыгрываў істотную ролю да сярэдзіны 20 ст.

У наш час гужавы транспарт выкарыстоўваецца для перавозкі малагабарытных і сыпкіх грузаў на кароткія адлегласці пераважна ў кааператыўных і асабістых гаспадарках.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1386]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [142]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.