Чацвер, 25.04.2024, 11:17

ІДАЛЫ

Галоўная »
ІДАЛЫ – драўляныя, каменныя або металічныя выявы старажытных язычніцкіх багоў. Лакальныя назвы: багі, балваны, куміры, каменныя бабы, стоды. Найчасцей былі антрапаморфныя (мелі выгляд чалавека), зрэдку зааморфныя.

Найбольш старажытныя антрапаморфныя выявы, якія прынята лічыць ідаламі, знойдзеныя пры раскопках паселішча позняга неаліту і ранняй бронзы (2 тыс. да н.э.) каля в.Асавец Бешанковіцкага раёна. Вядомыя таксама амаль 30 каменных і металічных ідалаў 1-га – пачатка 2-га тыс. н.э. (большая ж частка была драўлянымі ідаламі, таму яны да нашых дзён не захаваліся).

У часы язычніцтва ідалы былі аб'ектамі пакланення: іх ушаноўвалі, ім рабілі ахвярапрынашэнні (часам – чалавечыя), размяшчалі на свяцілішчах. Найхутчэй, кожны быў увасабленнем пэўнага язычніцкага бога. Звычайна каменныя ідалы былі 0,6 – 1,2 м. вышынёю, металічныя – меншых памераў, з 1 – 4 тварамі. Ідал у выглядзе слупа з чатырма тварамі стаяў на поплаве Дняпра пры дарозе з Рэчыцы ў Бабруйск (не захаваўся). Каменныя ідалы з трыма тварамі (назва Трыглаў) выяўленыя каля в.Млыны Камянецкага і в.Багуслаўцы Пружанскага раёнаў (не захаваліся).

Большасць стодаў былі аднатварымі. Найбольш вядомыя: Слонімскі, Шклоўскі (пад назвай Ёлап), знойдзеныя ў в.Астрамечава Брэсцкага раёна, на Ваўкавыскім замчышчы, каля в.Хажова Маладзечанскага, Чаплі Кобрынскага, Ульянавічы Сенненскага, Міжэвічы і Юхнавічы Слонімскага раёнаў, непадалёк ад Оршы і Клецка (усе не захаваліся). Вядомыя і іншыя ідалы ў розных мясцінах краіны. Пасля прыняцця хрысціянства царква спрабавала прыстасаваць язычніцкія абрады да хрысціянскіх, таму вядомыя выпадкі, калі ідалам надавалі форму крыжа або на іх выбівалі крыж. Такія стоды выяўленыя каля вёсак Даўгінава Вілейскага (стаіць на месцы), Грабаўцы і Залуззе Жабінкаўскага раёнаў (абодва захоўваюцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі).

Значная ж частка ідалаў была знішчаная пры хрышчэнні, скінутая ў вадаёмы ці балоты, закапаная ў зямлю.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.