Серада, 18.10.2017, 01:26

ІДОЛТСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ШКАПАЛЕРНАЙ


ІДОЛТСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ ШКАПАЛЕРНАЙ размяшчаецца каля шашы Міёры — Друя за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ідолта Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1939 г. з цэглы і бутавага каменю.


Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб'ём з паўкруглай апсідай і двумя нізкімі сакрысціямі. Да галоўнага фасада асіметрычна прыбудавана чатырохгранная шатровая вежа, вымураваная з бутавага каменю. Яе вертыкальны рух ураўнаважвае гарызантальна выцягнутая ўздоўж фасада аркадная галерэя. Арытмію фасаднай кампазіцыі падкрэслівае цэнтральнае акно-ружа і бакавая ніша-экседра за скульптурнай постаццю. Двухсхільны дах завершаны над алтарнай часткай чатырохграннай шатровай сігнатуркай. Фасады падзелены на два ярусы; у муроўцы ніжняга яруса выкарыстаны шліфаваны камень-валун, верхняга — цэгла. Іх спалучэнне надае будынку фактурную і каляровую выразнасць. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі.

Унутраная прастора падзелена на тры нефы двумя аркадамі, прасветы якіх адпавядаюць паўцыркульным аконным праёмам. Абраз «Святы Ісідар»; на бакавых сценах 14 пано-стацый на тэму Крыжовага шляху Хрыста (першая палавіна 19 ст.).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [13]
Спорт [464]
Здарэнні [116]
Грамадства [233]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [9]
Каляндар
«  Кастрычнік 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.