Чацвер, 18.04.2024, 11:51

ІГРЫШЧА

Галоўная »
ІГРЫШЧА – народнае зборышча з танцавальна-гульнёвымі і тэатралізаванымі паказамі. Пачатак бярэ ад усеагульных увесяленняў язычніцкай абрадавасці. Мае глыбокія карані ва ўсходнеславянскім фальклоры.

У Беларусі пашыраныя на поўначы, усходзе і ў цэнтральнай частцы. Там паняцце і сам тэрмін ігрышча часам выступае сінонімам "вечарынак" і "вячорак". Асабліва характэрныя ігрышчы для каляднага перыяду з ягонымі святымі (у некаторых мясцінах называюць "крывымі") вечарамі, калі можна ўсё паказваць "шыварат-навыварат", у карнавалізаваным выглядзе. Таму тут асаблівая роля належала розным паказам: карнавалізаваныя хаджэнні пераапранутых (хадзіць гусары, "у цыганы"), гульнёвыя наказы "вяселля" ("Жаніцьба Цярэшкі", "Жаніцьба бахара"), парадыйнае пахаванне з уваскрасеннем у танцы, гульні, смеху ("Бабёр памёр, пашлі хараніць – ажно ён сядзіць..." "ажно ён за намі бяжыць!"), іншыя розныя гульні ў фанты, выбар пары ды іншыя ("Яшчур", "Халімон", "Зязюля").

У наш час многія элементы ігрышча працягваюць жыць у тых рэгіёнах, дзе паўней захаваліся народныя мастацкія традыцыі, аднак прыкметна выяўляецца тэндэнцыя выцяснення іх арганізаванымі святочнымі выступленнямі калектываў мастацкай самадзейнасці.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.