Аўторак, 24.10.2017, 12:19

ІКАЗНЕНСКІ КАСЦЁЛ БОЖАГА ЦЕЛА


ІКАЗНЕНСКІ КАСЦЁЛ БОЖАГА ЦЕЛА размяшчаецца на паўночнай ускраіне вёскі Іказнь Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1901—05 гг. з вапнавых блокаў і цэглы. Быў закрыты ў 1948—90 гг. Акаймаваны бутавай агароджай з контрфорсамі. Папярэдні касцёл Святога Духа фундаваны ў 1501 г. каралеўскім сакратаром Янам Сапегам.


Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Базілікальны трохнефавы храм з паўкруглай апсідай і бакавымі нізкімі сакрысціямі вырашаны ў масіўных архітэктурных формах. Фасад фланкіраваны дзвюмя магутнымі чатырох’яруснымі шатровымі вежамі, колькасць праёмаў якіх нарастае знізу ўверх: адзінкавых вузкіх і прамавугольных на першым ярусе, біфорыумаў на другім, трыфорыумаў на трэцім двайным, біфорыумаў у завяршэнні. Фасад паміж вежамі завершаны двухгранным шчыпцом з акном-ружай па цэнтры; прарэзаны шырокім арачным уваходным парталам з акном-трыфорыумам над ім. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі і трохступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках; трансепт адзначаны рызалітамі пад двухграннымі шчытамі. Архітэктура храма мае насычанае каларыстычнае вырашэнне — на фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца чырвонацагляныя элементы дэкору (фрызавыя аркатуры, ліштвы вокан, круглыя разеткі).

Унутраная прастора храма размежавана на нефы аркадамі на магутных чатырохгранных пілонах, перакрыта крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках і перакрыжаваных гуртах. Архітэктурныя плоскасці пакрыты арабескавым арнаментальным роспісам. Над уваходам на трайной аркадзе антрэсоль хораў. У апсідзе драўляны трох’ярусны алтар з каланадай, у бакавых нефах два неакласіцыстычныя стукавыя алтары (пад блакітны мармур), на левым пілоне прэсбітэрыя навешаны гранёны драўляны амбон.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [13]
Спорт [464]
Здарэнні [116]
Грамадства [233]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [9]
Каляндар
«  Кастрычнік 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.