Чацвер, 17.08.2017, 20:31

ІНДУРАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ


ІНДУРАЎСКІ КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Індура Гродзенскага раёна. Узведзены ў 1815 г. з цэглы намаганнямі ксяндза Радзевіча на месцы драўлянага касцёла (фундаваны ў 1542 г. Янам Давойнам). У 1904 г. рэканструяваны і пашыраны архітэктарам У.А.Срокам на добраахвотныя ахвяраванні парафіян. Тэрыторыя храма акаймавана бутавай агароджай, ўключае аднапавярховую плябанію, капліцу-грот, драўляную скульптуру, паркавае добраўпарадкаванне.


Помнік архітэктуры ампіру і неабарока. Складаецца з трохнефавага аб'ёму пад нізкім двухсхільным дахам і невялікай паўкруглай апсіды з бакавымі сакрысціямі. Галоўны фасад аформлены магутным чатырохкалонным парталам з трохвугольным франтонам на прамавугольным атыку. Будынак па перыметры апяразаны дарычным антаблементам і члянёны пілястрамі ў прасценках арачных аконных праёмаў у тонкапрафіляваных ліштвах. У 1901—04 гг. да галоўнага фасада прыбудаваны дзве рознавялікія вежы, да ўсходняга — крыло трансепта, што ўнесла ў архітэктуру храма рэтраспектыўныя формы барока (пластычная трактоўка купалаў з ліхтарамі над вежамі, фігурны шчыт трансепта, круглыя люкарны).

Перспектыўна выцягнутая па падоўжнай восі прастора інтэр'ера расчлянёна на нефы перакінутай праз чатырохгранныя пілоны аркадамі. Крыжовыя скляпенні нефаў падтрыманы парнымі падпружнымі аркамі і насценнымі пілястрамі. Інтэр'ер дэкарыраваны арабескавым арнаментальным роспісам. У апсідзе і трансепце устаноўлены тры манументальныя алтары, выкананыя ў стылі неакласіцызму. На левым слупе прэсбітэрыя навешаны драўляны гранёны амбон. Над уваходам адмежаваная аркатурным парапетам антрэсоль хораў з арганам.

Побач з касцёлам у канцы 20 ст. з бутавага каменю пабудавана капліца-грот. Твор народнага дойлідства. Вырашана бутавым гротам, у арачнай нішы-экседры якога пастаўлена скульптура Мадонны.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [439]
Здарэнні [108]
Грамадства [226]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [7]
Каляндар
«  Жнівень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.