Пятніца, 26.04.2024, 15:40

ІНВЕНТАРЫ

Галоўная »
ІНВЕНТАРЫ – вопісы ўладанняў феадалаў у XVI – XVIII стст. Назва паходзіць ад лацінскага inventarium – вопіс.

Вядомыя поўныя і кароткія. Поўныя складаліся з трох частак. У 1-й змяшчаліся звесткі пра жылыя і гаспадарчыя пабудовы феадальнага двара, іх архітэктуру і планіроўку, пра маёмасць, гаспадарку (памеры пашы, пасеваў пад культуры, пералік жывёлы, апісанне млыноў, вінакурняў і іншых прадпрыемстваў, корчмаў і т.д.), крыніцы і памеры прыбытку. У 2-й апіcваліся воласці па вёсках, мястэчкі і гарады па вуліцах, якія ўваходзілі ў склад феадальнага ўладання. Пералічваліся ўсе двары, паказвалася колькасць ворнай зямлі, сенажацяў, прысядзібных участкаў. У XVI – 1-й палове XVII ст. перапіс воласцяў праводзіўся па валоках, а дзе не было валочнай памеры – па службах. Пры апісанні кожнай валокі называліся ўсе сяляне, якія карысталіся яе доляй. У 3-й частцы пералічваліся розныя віды феадальных павіннасцяў, памеры падаткаў і тэрміны іх платы; умовы карыстання пашаю, вадаёмамі, ляснымі ўгоддзямі.

Найбольш падрабязныя інвентары складзеныя ў апошняй чвэрці XVIII ст.: апісаны кожны двор, называюцца ўсе сямейнікі гаспадара, іхні ўзрост, пол і т.д.; памеры надзелу, угоддзі, пасевы, рабочая і прадукцыйная жывёла, віды і памеры павіннасцяў, адыход членаў сям'і на заробкі, уцёкі сялянаў, рамесныя прафесіі сялянаў і гараджанаў, часам наёмныя работнікі ў сялянаў.

Кароткія, ці няпоўныя, інвентары змяшчалі звесткі толькі пра панскую гаспадарку ці пра воласць. Разнавіднасцю іх былі т.зв. берчакі – пералік сялянскіх гаспадарак з паказам надзелу, натуральнага і грашовага чыншу. Інвентары складаліся з ініцыятывы феадалаў і для іх патрэбаў, рэгулявалі іх узаемаадносіны з насельніцтвам, а таксама паміж зямельным уласнікам і фактычным уладальнікам. Інвентары – найважнейшая крыніца па гісторыі аграрных адносінаў, сельскай гаспадаркі, гарадоў і мястэчак; маюць каштоўнасць для этнаграфіі і краязнаўства, а таксама дэмаграфіі, гісторыі архітэктуры.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.