ІВАН ГАЛАВАСЕК — свята Усячэння галавы Іаана Хрысціцеля (29 жніўня паводле старога стылю).
У гэты дзень забаранялася есці скаромнае, а таксама ўжываць у страву круглыя плады, каб не падобнымі да Ірадыяны, якая забаўлялася галавою Іаана Хрысціцеля бы яблыкам. Верылі, што з цягам году адсечаная галава прырастае да свайго месца, таму ў гэты дзень стараліся не карыстацца нажамі і сякерам і (нават хлеб ламалі рукамі ці наразалі лустамі загадзя). Калі ж варылі
бацвінне, пазбягалі чырвонага, баючыся, што цягам году ў доме праліецца чыя-небудзь кроў. На Палессі на Івана Галавасека (Калінавага Івана) ламалі каліну і варылі
кісель, каб увесь год не балела галава.