Серада, 08.05.2024, 23:25

ІВАНОВІЧ Вольга Паўлаўна

Галоўная »
ІВАНОВІЧ Вольга Паўлаўна — майстар народных промыслаў. Яе профіль — традыцыйны мастацкі роспіс па тканіне, шкле, дрэве і гліне.


Нарадзілася яна 10 чэрвеня 1978 года ў вёсцы Люсіна Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1996 годзе скончыла Кобрынскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №105 па спецыяльнасці "Майстар роспісу па дрэве”. Пачынаючы з 2015 года працуе майстрам народных промыслаў (рамёстваў) у ДзУК "Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў”. На пасадзе майстра народных промыслаў (рамёстваў) Вольга Паўлаўна сабрала багаты этнаграфічны матэрыял, вывучыла асаблівасці і традыцыі роспісу на тэрыторыі Ганцавіцкага і суседніх раёнаў і адкрыла новы напрамак работы ўстановы па традыцыйным мастацкім роспісе. Акрамя таго, майстар распрацавала і ўкараніла ў работу ўстановы праграму дзіцячых заняткаў у майстэрні па роспісе "Рукатвор”.

За час працы ва ўстанове Вольга Івановіч правяла працаёмкую работу па рэканструкцыі традыцыйных маляваных дываноў і далей працягвае творчую дзейнасць у гэтым накірунку.


Вольга Паўлаўна з’яўляецца пастаянным удзельнікам шматлікіх фестываляў і выставаў міжнароднага, рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў. На яе творчым рахунку шмат узнагарод.  Яе работы вядомы не толькі на Ганцаўшчыне, але і далёка за яе межамі. Вырабы майстра ўпрыгожваюць шматлікія выставы. Сярод іх абласныя і рэспубліканскія фестывалі-кірмашы працаўнікоў сельскай гаспадаркі "Дажынкі”; Ягелонскі кірмаш у Польшчы (2018); кірмаш рамёстваў "Горад майстроў” на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску” (2017); рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет” (2016-2022), міжнародны фестываль "Александрыя збірае сяброў” (2017); V Раённае свята "Лунінецкіе клубніцы” (2017); абласное свята рамёстваў "Слуцкія паясы” (2017); IV Міжнародная алімпіяда мастацтва "Куршынале-2018”; выстава-кірмаш "Горад майстроў” падчас V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі (2018); этнаграфічныя майстар-класы па традыцыйным відам рамёстваў у "Музеі малой айчыны ў Студзіводах” (2019); выстава "Шэдэўры Ганцавіцкіх майстроў” у філіяле бібліятэкі ў Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, 2021); турыстычны форум "Спадчына Беларусі” (2022); рэспубліканскі семінар-стажыроўка "Выхаванне дзяцей і падлеткаў на традыцыях нацыянальнай культуры” (2022); раённае свята народных промыслаў і фальклору "З народнымі традыцыямі ў новы век”. Вольга Івановіч выступіла ў якасці выкладчыка па традыцыйным роспісе падчас абласных курсаў павышэння кваліфікацыі (2022).

Сваё майстэрства Вольга Івановіч не раз падцвярджала граматамі, дыпломамі і падзякамі: дыплом VIII Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў "Вясновы букет” (2016); дыплом IХ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў "Вясновы букет” (2017); дыплом V Раённага свята "Лунінецкіе клубніцы”; дыплом ІІ ступені ў намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” IX Міжнароднай алімпіяды мастацтва "Куршэнале-2018” (2018); сертыфікат выставы-кірмашу "Горад майстроў” падчас V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі (2018); дыплом Х Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў "Вясновы букет” (2018); дыплом IХ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў "Вясновы букет” (2019); грамата за ўдзел у этнаграфічных майстар-класах па традыцыйным відам рамёстваў у "Музеі малой айчыны ў Студзіводах” (2019); грамата раённага свята народных промыслаў і фальклору "З народнымі традыцыямі ў новы век” (2019-2023); ліст-падзяка дырэктара ДУ "Прэзідэнцкая бібліятэка РБ” (2021); дыплом IХ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў "Вясновы букет” (2021); грамата Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур за захаванне і папулярызацыю традыцыйных рамёстваў (2022).

Вольга Івановіч — майстар, якая здолела не толькі захаваць сакрэты традыцыйнага малявання для нашчадкаў, але і перадаць маладому пакаленню свае веды і любоў да гэтага віду народнага мастацтва. Майстар з задавальненнем дзеліцца сваім творчым вопытам падчас майстар-класаў і на занятках гуртка "Рукатвор”, дзе вычыць дзяцей традыцыйнаму роспісу.


Рашэнне аб прысваенні статусу народнага майстра Вользе Паўлаўне Івановіч было прынята 13 снежня 2023 года на пасяджэнні экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Матэрыял падрыхтавала малодшы навуковы супрацоўнік
ДзУК "Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў”
Наталля Ігараўна БІЛІМАВА

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.