Нядзеля, 20.08.2017, 12:43

ІВАШКАЎСКАЯ КАПЛІЦА


ІВАШКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у вёсцы Івашкаўцы Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з цэглы як пахавальня.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашана вертыкальна выцягнутым прамавугольным у плане аб'ёмам з пяціграннай апсідай, над якой стромкі двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы і завершаны па цэнтры васьміграннай сігнатуркай са спічастым шатром. Фасад завершаны трохвугольным франтонам з акном-разеткай па цэнтры. Фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны двухступеньчатымі руставанымі контрфорсамі па вуглах аб'ёмаў.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [249]
Каталог файлаў [96]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [136]
Адукацыя [12]
Спорт [439]
Здарэнні [108]
Грамадства [226]
Эканоміка [10]
Транспарт [66]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [7]
Каляндар
«  Жнівень 2017  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.