Пятніца, 26.04.2024, 01:35

ІВЯНЕЦ

Галоўная »
ІВЯНЕЦ – гарадскі пасёлак у Валожынскім раёне (мясцовая назва Іве'нец), на р.Волме. За 31 км ад Валожына, 40 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Івянец
Герб Івянца

Вядомы з ХIV ст. у ВКЛ. З 1798 г. цэнтр воласці Мінскага павета ў Расійскай імперыі, мястэчка – рэгіянальны цэнтр ганчарства.

Івянец
Могілкі яўрэйскія

Івянец
Сінагога

У 1921 – 1939 гг. у складзе Польшчы. З 1939 г. – у БССР. З чэрвеня 1941 па 6 ліпеня 1944 г. акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У паселішчы ёсць абеліск на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызанаў, помнік на брацкай магіле мірных жыхароў, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі.

null
Царква Святой Ефрасіні

Івянец
Старыя каталіцкія могілкі. Капліца

Івянец
Рэшткі сядзібы

Захаваліся помнікі архітэктуры: Івянецкі кляштар і касцёл францысканцаў пачатку XVIII ст. (пабудаваны пад кіраўніцтвам мясцовага майстра А.Чахоніча) і Аляксееўскі касцёл (пабудаваны з цэглы ў 1905 – 1907 гг. у стылі неаготыка па фундацыі Э.Каверскага).

Івянец
Івянец
Манастыр: жылы корпус, касцёл Святога Міхаіла Архангела

Івянец
Касцёл Святога Аляксея

Івянец
Музей народных промыслаў

Дзейнічае музей народных промыслаў з адмысловай экспазіцыяй па гісторыі ганчарства. За 12 км ад гарпасёлка на хутары Дзяржынава нарадзіўся наркам унутраных справаў Савецкай Расіі і стваральнік ВЧК Ф.Э. Дзяржынскі, якому тут створаны музей.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.