Аўторак, 19.03.2024, 06:04

ІЎЕ

Галоўная »
ІЎЕ – гарадскі пасёлак, цэнтр Іўеўскага раёна на рацэ Іўянка. Вядомае з XV ст. як маёнтак П.Мандзігерда (з 1444 г.). З XVI ст. мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ.

Іўе
Герб Іўе

У XVI – XVIII стст. ім валодалі Забжэзінскія, Кішкі, Сапегі, з 1752 г. – Агінскія, у XIX ст. – Тызенгаўзы і Замойскія. У 2-й палове XVI ст. пабудаваны кальвінскі збор, пры якім існавала школа (у 1585 – 1593 гг. рэктарам быў мысліцель-гуманіст, паэт-лацініст і педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі). У пачатку XVII ст. пабудаваны мураваны касцёл і кляштар бернардзінцаў, драўляны парафіяльны касцёл (не збярогся), у 1765 г. – шпіталь.

Іўе
Вадзяны млын

Іўе
Сінагога

Іўе
Капліца каталіцкая Святой Варвары

Іўе
Царква Святога Гаўрыіла Беластоцкага

У XVI – XIX стст. існавалі Іўеўскія сядзібы, злучаныя з гандлёвай плошчай дарогаю. Уключалі драўляны палац, пладовы і так званы «італьянскі» (з лабірынтамі і мураваным гротам) сады, гаспадарчы комплекс – жылыя дамы парабкаў, гумно з двума такамі, абора, адрына, стайні і інш. У будаўніцтве ўдзельнічалі мясцовыя дойліды з в.Дойліды Іўеўскага раёна: Валенты, Адам і Марцін Стасевічы, Юрка Тамковіч, Стась Самшэвіч, Пётр і Адам Сузыновічы, Сцяпан і Андрэй Рудыя, Сцяпан Капайла, Стась Лянцэвіч, Ян Банаюс.

Іўе
Іўе
Іўе
Манастыр бернардынцаў: жылы корпус,
касцёл Святых Пятра і Паўла,
статуя Іісуса

З 1795 г. – у складзе Расійскай імперыі, у 1921 – 1939 гг. – у складзе Польшчы. З 1 студзеня 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. Нямецка-фашысцкімі захопнікамі акупаванае з чэрвеня 1941 г. па 7 ліпеня 1944 г.

Іўе
Могілкі татарскія

null
Мячэць

На сёння захаваліся касцёл і кляштар бернардзінцаў, пабудаваны ў 1600 г., і драўляная мячэць (пабудаваная ў 1884 г.).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1378]
Здарэнні [459]
Грамадства [463]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.