Аўторак, 23.04.2024, 17:27

ЁЎНЯ

Галоўная »
ЁЎНЯ – старадаўняя гаспадарчая пабудова для прасушкі збожжавых культур, канапель і льну. Канструкцыйна больш простая, чым асець. Звычайна квадратная ў плане зрубная пабудова з імшанымі сценамі, насыпной столлю і шчыльна падагнанымі дзвярамі. У кутку ля ўваходу ў невялікім паглыбленні складалі з камення або збівалі з гліны печ (без дымахода). Снапы ставілі на тонкіх жэрдках (цацках, цапніках, каласніках). Жэрдкі свабодна перамяшчаліся на дзвюх умацаваных на вышыню каля 1 м ад падлогі бэльках.

Ёўня часам непасрэдна прымыкала да гумна або будавалася на пэўнай адлегласці ці нават унутры яго. Тады яна не мела страхі. Магла выкарыстоўвацца як лазня. Пашырана на Віцебшчыне, Магілёўшчыне і часткова Гомельшчыне.

Аўтар: У.С.Гуркоў
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.