Чацвер, 28.03.2024, 12:40

«КАЦЮША»

Галоўная »
«КАЦЮША» мемарыяльны комплекс у г.Орша. Афіцыйная назва — «За нашу Савецкую Радзіму!». Створаны ў 1966 г. у гонар першага залпа новых рэактыўных мінамётаў («кацюш») 14.07.1941 г. у Вялікую Айчынную вайну. Аўтары: архітэктары Г.Гаранскі, Ю.Градаў, Л.Левін, скульптар В.Занковіч.

У пачатковым перыядзе вайны важную ролю адыгралі баі на смаленскім напрамку. Напачатку Смаленскага абарончага бою Чырвоная Армія атрымала на ўзбраенне новыя рэактыўныя мінамёты. Воіны ласкава назвалі іх «кацюшамі». 14.07.1941 г. у баях пад Оршай батарэя капітана І.А.Флёрава адкрыла агонь у напрамку Аршанскага чыгуначнага вузла па скапленні вагонаў з тэхнікай, боепрыпасамі і жывой сілай праціўніка. Гэта быў першы залп легендарнай «кацюшы». У той жа дзень батарэя направіла агонь на пераправу нямецка-фашысцкіх войск праз р.Оршыца і знішчыла сотні гітлераўцаў, танкі, гарматы і аўтамашыны праціўніка разам з пераправай.

Мемарыяльны комплекс размешчаны на высокім беразе Дняпра. Справа пры ўваходзе на яго тэрыторыю знаходзіцца невялікі куб з мемарыяльным надпісам. На ўзвышшы злева на 6 тумбах рытмічна пастаўлены 8-метровыя жалезабетонныя элементы, якія сімвалізуюць пускавыя ўстаноўкі. У цэнтры самай высокай пляцоўкі, пакрытай шырокай лентай бетоннага стылабата, на масіўным жалезабетонным пастаменце ўстаноўлены макет рэактыўнага мінамёта «БМ-13» на аўтамашыне.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.