Серада, 24.04.2024, 22:42

КАДРЫЛЯ

Галоўная »
КАДРЫЛЯ (франц. quadrille ад ісп. cuadrilla літаральна група з чатырох чалавек) — танец. Музычны памер, як правіла, 2/4. Цотная колькасць пар становіцца па вуглах квадрата або ў два рады адзін супраць аднаго.

кадрыля, кадрыль
Кадрыля ў выкананні фальклорнага калектыву з вёскі Мехавое Гарадоцкага раёна

У кадрылі некалькі частак — кален, кожнае мае сваю назву, мелодыю, пэўны парадак рухаў. У XVIII —XIX ст. кадрыля — папулярны салонны танец. З сярэдзіны ХІХ ст. пашырана і на Беларусі. Зазнала моцны ўплыў нацыянальных традыцый і стала часткай народнай харэаграфіі. Захоўваючы асноўныя кампазіцыйныя моманты (размяшчэнне пар па квадраце або радамі, абмен і пераходы партнёраў, пэўная паслядоўнасць фігур), беларуская кадрыля ў сваім харэаграфічным змесце, колькасці і назвах фігур арыгінальная і самабытная. У некаторых рэгіёнах ператварыліся ў сюіты з вядомых раней традыцыйных і новых танцаў. Існуе мноства мясцовых варыянтаў кадрыляў, у назвах якіх адлюстроўваюцца асаблівасці структуры (прамая, касая, кругавая), колькасць удзельнікаў (тонкая, тоўстая), мясцовасць бытавання (Лядкоўская, Ланская, Турэйская, Смаргонская, Воранаўская, Сянкевіцкая) і іншыя фактары (Лянсей, Урубель, З пятага). На падставе народнай кадрылі створана шмат яркіх сцэнічных твораў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.