Серада, 24.04.2024, 22:38

КАФЛЯ

Галоўная »
КАФЛЯ – (ад ням. Kachel), керамічны выраб для абліцоўкі і дэкаратыўнага аздаблення печаў, грубак, камінаў, сценаў кухні, ванны і інш. Уяўляе сабою плітку, тыльны бок якой мае выгляд адкрытай каробкі (румпы) для замацавання ў муроўцы. Паводле формы і прызначэння падзяляюцца на сценныя, вуглавыя, паясовыя, карнізныя, а таксама перамычкі, каронкі, дахоўкі, балясіны, медальёны і інш. Паводле мастацкага аздаблення бываюць гладкія і рэльефныя, тэракотавыя і паліваныя празрыстай і каляровай палівай, размаляваныя.

кафля
Мінская кафля (медальён). Пачатак 20 ст.

кафля
Кафляная печ. Гродна. Пачатак 20 ст.

кафля
Вуглавая кафля. Лепель. 17 ст.

На Беларусі выраб кафлі пашыраны з XIV ст. У дэкоры выкарыстоўвалі геаметрычныя, раслінныя, анімалістычныя матывы, партрэтныя і геральдычныя выявы, сюжэтныя сцэны.

кафля
Кафляная печ. Гродна. Пачатак 20 ст.

кафля
Мсціслаўская кафля. 17 ст.

кафля
Мінская кафля. 17 ст.

У канцы XVI – 1-й палове XVII ст. беларускае кафлярства дасягнула найбольшага росквіту. З 2-й паловы XVII ст. кафлю выраблялі ў так званым дывановым стылі, дзе кожная асобная частка складала фрагмент агульнага малюнка. Беларускае кафлярства XVII ст. значна ўплывала і на развіццё вытворчасці кафлі ў Рускай дзяржаве, дзе працавалі беларускія майстры з Копысі, Мсціслава, Дуброўны, Віцебска і іншых гарадоў (іх вырабамі аздобленыя Церамны палац Крамля, Круціцкі церам, царква Георгія Неакесарыйскага ў Маскве, Уваскрасенскі сабор Новаіерусалімскага манастыра ў Істры і інш.).

кафля
Суражская кафля. 17 ст.

кафля
Карнізная кафля. Івянец. Канец 19 - пачатак 20 ст.

кафля
Кафля. Фрагмент печу ў будынку бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага. Гродна. Пачатак 20 ст.

У канцы XIX – пачатку XX ст. у Беларусі працавалі заводы ў Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Івянцы, Копысі, Мінску, Магілёве, Навагрудку і іншых паселішчах, прадукцыя экспартавалася і за мяжу. Рэльефную кафлю з савецкай сімволікай у 1920 – 1930-я гг. выпускаў Копыскі кафляны завод.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.