Чацвер, 28.03.2024, 23:00

КАФТАН, каптан

Галоўная »
КАФТАН, каптан – 1) мужчынскае верхняе адзенне магнатаў і гарадской знаці ў XVI – XVII стст. Прыйшоў у Рэч Паспалітую з Персіі і Турцыі, праз Беларусь трапіў у Расію. Расхінная, шырокая ў падоле вопратка (пашырэнне ўтваралася за кошт кліноў, устаўленых у бакавыя швы) з доўгімі рукавамі. Шылі з аксаміту, парчы або дарагога сукна. Зашпільвалі ўстык на 6-8 пятліцаў з драўлянымі, металічнымі ці вузялковымі гузікамі; у крысаў падола і па баках таксама былі разрэзы з пятліцамі. У XVII ст. пачалі рабіць з багата аздобленым стаячым каўняром («козырам»). Станавы кафтан шылі шчыльным да стану з кароткімі рукавамі. У XIX ст. у Беларусі былі найбольш пашыраныя кафтаны прамога крою з адкладным каўняром, які шылі з сукна або палатна;

2) мужчынская і жаночая вопратка менш заможных слаёў насельніцтва. У Беларусі ў XIX ст. былі найбольш пашыраныя кафтаны прамога крою з адкладным каўняром, шылі з сукна або палатна.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.