КАЛДУНЫ –
галушкі або
клёцкі, начыненыя мясам. У некаторых мясцовасцях пашыраны назвы канюшы, пызы.
Калдуны даўней рабілі з мучнога цеста (жытняга, пшанічнага, грэцкага). Качалі галушкі, у сярэдзіну клалі здробненае мяса або скваркі і варылі, потым адцэджвалі, запраўлялі смятанай, салам, часам падсмажвалі ў тлушчы.
У наш час калдуны робяць з бульбы, якую дзяруць, сцэджваюць, дадаюць тоўчаную бульбу або муку, лепяць галушкі, начыняюць мясам, падсмажваюць на патэльні, потым ставяць у лёгкі дух.