Пятніца, 29.03.2024, 01:18

КАЛІНКАВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
КАЛІНКАВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ — створаны ў г.Калінкавічы паводле рашэння Калінкавіцкага гарвыканкама ад 26.03.1991 г. Адкрыты для наведвальнікаў 14.01.1994 г. Музеем кіравалі Р.С.Атаманава, В.А.Арцёмава. З 1996 г. дырэктар Р.І.Кандрацюк.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 3144 адзінкі захоўвання, навукова-метадычны — 3074 адзінкі. Плошча экспазіцыйных памяшканняў 170 м², выставачнай залы — 150 м².

Асноўная экспазіцыя размешчана ў 4 залах, дзе знаходзіцца больш за 200 прадметаў і дакументаў. У зале «Прырода роднага краю» сабрана інфармацыя пра Калінкавіцкі раён — пра глебу, ландшафт, прыродныя асаблівасці, раслінны і жывёльны свет, змешчана карта Калінкавіцкай зямлі.

Зала «Фрагменты нашай гісторыі, ці Мінулае Калінкавіцкага краю ў матэрыяльных сведчаннях» знаёміць з археалагічнымі знаходкамі з тэрыторыі раёна (біўні маманта, каменная сякера, крамянёвыя скрабкі, вырабы з металу, фрагменты керамікі і інш.). У зале экспануюцца таксама матэрыялы, якія сведчаць пра знаходжанне Калінкавіцкай зямлі ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Расійскай імперыі, фотаздымкі вядомых асоб — ураджэнцаў Калінкавіцкага краю. У цэнтры памяшкання — кампазіцыя, што адлюстроўвае стварэнне і развіццё Калінкавіцкага чыгуначнага вузла.

У зале «Калінкавіцкі строй». Песня маіх дзядоў» прадстаўлены комплекс узораў адзення і тканых вырабаў (ручнікі, посцілкі, настольніцы), якія былі распаўсюджаны на тэрыторыі Калінкавіцкага, часткова Жлобінскага і Светлагорскага раёнаў, а таксама прасніца, калаўрот, матавіла, кручок для віцця вяровак, карабы для захоўвання адзення і інш.

Зала «Яны прайшлі па той вайне» прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны, партызанскаму руху на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна. Тут знаходзяцца галерэя партрэтаў 15 Герояў Савецкага Саюза, што загінулі і пахаваны ў Калінкавіцкім краі, каска, штык, дакументы, узнагароды і асабістыя рэчы воінаў, якія змагаліся на калінкавіцкай зямлі.

У музеі праводзяцца выстаўкі, лекцыі, тэматычныя вечары, музейныя ўрокі для дзяцей і дарослых. Падрыхтаваны і праведзены выстаўкі: перасоўная гомельскіх мастакоў «На гомельскім Палессі», дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Залатыя рукі жанчын», персанальныя мастакоў Р.Сафронава «Вясна для Іны», М.Дуброва «Чарнобыльскі след» (да гадавіны чарнобыльскай трагедыі) і інш.

Адрас: 247710 г.Калінкавічы, вул.Інтэрнацыянальная, 11-а
тэл. +375-2345-409-00
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.