Серада, 24.04.2024, 20:12

КАЛОДЗЕЖ

Галоўная »
КАЛОДЗЕЖ, студня - уяўляе сабой від збудавання, мэта якога здабыча падземных вод для пітва або іншых патрэб. Калодзежы могуць істотна адрознівацца глыбінёю, якасцю і колькасцю вады. Калодзежная вада, як правіла, утрымоўвае больш мінералаў, чым рачная альбо якая іншая.

Калодзеж-журавель

Для падняцця вады на паверхню зямлі можа быць выкарыстаная электрычныя або механічныя помпы, або, як у мінулым - жывёльная сіла, або праз розныя дапаможныя элементы калодзежу (напрыклад рычаг - калодзеж-журавель, корба з ланцугом і інш.).

Калодзеж з кольбай

У Беларусі канструкцыя калодзежнага праёму вылучалася разнастайцнасцю. Так, на Палессі, дзе вада неглыбока, выкарыстоўвалі тоўстыя ствалы дрэваў з выдаўбленай сарцавінай (студні-каўдубы). У Цэнтральнай Беларусі праём мацавалі драўлянымі плашкамі, якія ставіліся як вертыкальна (у некалькі ярусаў), так і гарызантальна (клаліся адна на адну). У апошнім выпадку яны мацаваліся па вуглах палямі. Шырока вядомая была і зрубная канструкцыя калодзежных праёмаў. У Панямонні калодзежы выкладаліся з каменняў.


Кладзянец
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.