Чацвер, 18.04.2024, 09:23

КАЛОТКА

Галоўная »
КАЛОТКА (ад «калатаць» біць) — самагучальны сігнальны музычны інструмент. Называўся таксама ляхотка (ад ляскаць). Уяўляе сабой драўляную прамавугольную дошчачку з адтулінай пасярэдзіне, у якую ўстаўлена драўляная ручка.

калотка
Калотка

Да аднаго канца ручкі (таго, што выступае паверх дошчачкі) прымацаваны малаток. Пры рэзкіх хуткіх узмахах рукі малаток, які круціцца вакол сваёй восі на паўабарота, моцна ляскае аб дошчачку. Удары гучныя, раскацістыя. Да нядаўняга часу калоткі выкарыстоўвалі вартаўнікі як вартаўніча-апавяшчальны інструмент. У наш час існуе як атрыбут касцёльнай службы, які «замяшчае» арганы і званочкі ў вялікі пост.

Бытуе ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1388]
Здарэнні [464]
Грамадства [467]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.