Панядзелак, 06.05.2024, 04:10

КАЛЫХАНКА

Галоўная »
КАЛЫХАНКА – а) у прафесійнай музыцы: песня або інструментальная п'еса ў спакойным, запаволеным тэмпе з характэрным рытмічным пагойдваннем у акампанеменце на ўзор народна-побытавых песень для закалыхвання дзіцяці.

З канца XVIII ст. жанр увайшоў у вакальную лірыку (калыханкі для голасу з фортэпіяна пісалі Ф.Шуберт, I.Брамс, А.Аляб'еў, М.Глінка, М.Мусаргскі, П.Чайкоўскі і інш.), выкарыстоўваецца у операх, араторыях. З XIX ст. вядомыя інструментальныя калыханкі.

У Беларусі калыханкі атрымалі значнае пашырэнне ў камернава-кальнай і камерна-інструментальнай музыцы (Л.Абеліёвіч, С.Аксакаў, М.Аладаў, Г.Вагнер, Я.Глебаў, Я.Дзягцярык, Дз.Лукас, П.Падкавыраў, Ю.Семяняка, Р.Сурус, А.Туранкоў, Э.Тырманд, Я.Цікоцкі, М.Чуркін, Л.Шлег, В.Яфімаў). Створаны таксама шэраг харавых калыханак, калыханак-песень. С.Картэс увёў калыханку ў оперу «Матухна Кураж» і араторыю «Памяці паэта», Глебаў – у балеты «Мара» і «Альпійская балада», Семяняка – у кантату «Памяці Канстанціна Заслонава», А.Клумаў у сімфанічную сюіту. М.Літвін напісаў кантату «Беларуская калыханка» (словы В.Віткі, 1979).

б) адзін з жанраў дзіцячага фальклору, кароткія песенькі простага зместу, якія спяваюць звычайна над калыскаю. Яны знаёмяць дзіця з роднай мовай, навакольным светам, расказваюць пра жывёлаў і птушак, пра іх учынкі і прыгоды, даюць побытавыя замалёўкі народнага жыцця. Развіваліся ў агульнай плыні з усёй народнай творчасцю, грунтуюцца на тых жа эстэтычных прынцыпах, карыстаюцца тымі ж мастацкімі сродкамі, што і народныя песні наогул.

Вызначаюцца напеўнай мелодыкай у рытме калыхання, даступнасцю зместу, прастатой кампазіцыі, займальнасцю. Для іх характэрная фантастыка, якая, як і казачная, цесна звязаная з жыццём, але адрозніваецца светлым, жыццесцвярджальным настроем. У іх захаваліся рэшткі міфалагічных уяўленняў продкаў (адухоўленыя вобразы Сну, Дрымоты і інш.). У калыханцы вылучаюцца песні-імправізацыі і песні з устойлівым традыцыйным тэкстам. Апошнія распадаюцца на тэматычныя групы: «Кот носіць сон у хустцы, кашале», «Няхай кату ўсё ліха», «Каток злізаў мядок», «Каток злавіў рыбку за хвасток», «Прыдзе шэранькі ваўчок» і інш.

Па кампазіцыі калыханкі вельмі разнастайныя: маналог-апавяданне маці, маналог-зварот да дзіцяці, дыялагічныя песні. Напеўнасць і пяшчотнасць сталі прычынаю штодзённай патрэбы ў іх, вызначылі іх жыццёвасць і актыўнае бытаванне ў наш час.
Меню
биг бас бонанза
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
биг бас бонанза
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
биг бас бонанза

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.