Пятніца, 29.03.2024, 15:42

КАЛЫСКА

Галоўная »
калыскаКАЛЫСКА – (а таксама зыбка, люлька, гушкалка) дзіцячы ложак. Даўні від народнай мэблі. Рабілі з дошак ці рэечак. У Заходняй Беларусі (асабліва ў Панямонні) плялі з лазовых дубцоў, ракіты, карэнняў у выглядзе доўгага кошыка (часам з казырком); падвешвалі на чатырох почапках да столі ці бэлькі, часцей – да жэрдкі (галіны), якая адным канцом затыкалася за бэльку. Для зручнасці калыхання да калыскі мацавалі вяроўку (можна было калыхаць нагой ці рукой або на адлегласці).

Найбольш просты від уяўляў сабою кавалак палатна, што нацягваўся на драўляную раму. Такую калыску было зручна браць у поле, дзе яе падвешвалі на трынозе, абгарнуўшы паверх абрусам ці посцілкай, нібы парасонам.

З канца XIX ст. пашыраная калыска ў выглядзе невялікага ложка на ножках, падбітых папарна дугападобнымі брускамі. Часта аздаблялі прапілоўкай па краях дашчаных спінак, фігурнымі прафіляванымі накладкамі, точанымі ці разьбянымі элементамі, з якіх набіралі рашэцістыя бакавіны. Плеценыя з лазы калыскі дэкаравалі спалучэннем розных спосабаў пляцення. У наш час самаробныя калыскі амаль выйшлі з ужытку, саступіўшы месца каляскам і ложкам прамысловай вытворчасці.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.