КАМАСАЦЫЯ – звядзенне ў адзін участак сялянскіх зямель, размешчаных раней цераспалосна; адзін з элементаў аграрнай рэформы ў Польшчы, у тым ліку у Заходняй Беларусі.
Рэформа абвешчаная ў 1919 г., праводзілася ў 1920-1930-я гг. паралельна з парцэляцыяй, асадніцтвам і ліквідацыяй сервітутаў паводле закона аб ліквідацыі цераспалосіцы (1923 г.) і закона «Пра парцэляцыю, камасацыю і асадніцтва» (1925 г.). Мела на мэце выселіць сялянаў на хутары, умацаваць кулацтва і адцягнуць сялянаў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ад рэвалюцыйнай барацьбы. У большасці выпадкаў праводзілася прымусова.
Расходы (утрыманне каморнікаў, аплата спецпадаткаў, перасяленне на хутары) цалкам перакладаліся на сялянаў. Бяднейшым сялянам даставаліся горшыя землі. Закон абавязваў памешчыкаў, якія мелі больш за 60 га ў раёнах вялікіх гарадоў ці больш за 160 га ў іншых мясцовасцях, прадаваць «лішнія» землі па рыначных цэнах сялянам і асаднікам – участкі зямлі па 15 га ў Польшчы і па 26 га ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне. З 1 млн га зямлі, прададзенай памешчыкамі ў 1926-1930 гг., кулакі і асаднікі купілі 90 %.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.