КАМЕНЬСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛАГалоўная »
КАМЕНЬСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы вёскі Камень Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку 21 ст. з цэглы на месцы папярэдняга драўлянага храма. Акаймаваны бутавай агароджай 19 ст. з арачнай брамай.
Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана чатырохгранная шатровая званіца. Плоскасныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. Над прамавугольным уваходным праёмам двухслуповы шатровы ганак.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|