Пятніца, 19.04.2024, 15:22

КАМОРА

Галоўная »
КАМОРА – 1) кладоўка, гаспадарчая пабудова для захоўвання збожжа, прадуктаў харчавання; сховішча найбольш каштоўнай маёмасці. Выгараджанае дошкамі, брусамі ці дылямі памяшканне ў сенцах. Падлога і столь рабіліся з дошак. Была найбольш пашыраная ў гаспадарках бяднейшых сялянаў, заможныя сяляне будавалі клеці. Вядомая на ўсёй Беларусі, але абавязковай пабудовай сялянскага двара не стала. У сядзібных дамах магнатаў і шляхты, у флігелях і іншых збудаваннях каморы мелі і іншае прызначэнне. У многіх гаспадаркаху каморы рабілі «хлебныя», печы і яны набылі функцыі пякарняў (Дубіца Салігорскага, Івань Слуцкага, Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёнаў). Каморы, якія прылягалі да жылых пакояў, паступова ператварыліся ў спальні тыпу алькежаў з камінамі або кафлянымі печамі-грубкамі (Гайцюнішкі Воранаўскага раёна). У некаторых дамах ХVІ – ХVІІ стст. камора размяшчалася ў мезаніне над ганкам.

камора

Разнастайныя гаспадарчыя каморы былі ў корчмах, стадолах, сырніцах, крамах, замкавых збудаваннях. У XVI – XVII стст. існавалі каморы як асобныя збудаванні (г.Смалявічы, Кобрынскі замак). Яны былі падобныя на клеці, але мелі больш вузкае прызначэнне;

2) кантора пры лясніцтве да 1917 г.;

3) у ХV – ХVІІІ стст. – мытня на Беларусі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.