Пятніца, 19.04.2024, 23:34

КАМЫ

Галоўная »
КАМЫ – 1) каша з бобу ці гароху. Звараныя боб або гарох таўклі на кашу, запраўлялі салам, часам качалі ў галушкі, елі з саладухай (Вілейскі, Пастаўскі раёны, Магілёўшчына). Пазней на камы пачалі варыць паасобку гарох і бульбу, потым разам таўклі, запраўлялі. Камы рабілі таксама з тоўчаных бульбы і канаплянага ці льнянога семя. На Віцебшчыне камы – галушкі з тоўчанай бульбы і мукі, часам начыненыя (крапаныя) пасечанымі грыбамі, кавалачкам сырога сала;

2) тоўчанае семя; макуха;

3) каша з тоўчанай бульбы. Лакальныя назвы камяк, кама, таўканіца, бульбяная каша. Абабраную вараную бульбу таўкуць, дадаюць гарачае малако, запраўляюць рассквараным салам з цыбуляй або маслам, а ў пост – тоўчаным семем. Ядуць камы з малаком, кіслымі гуркамі і капустай. Вядомая страва паўсюдна;

4) галушкі з аўсянай або гарохавай мукі, замешанай на вадзе з соллю ў крутое цеста. Іх адварвалі, адцэджвалі і залівалі малаком, салам або прыправай з тоўчанага канаплянага семя. Пашыраныя ў Верхнядзвінскім раёне.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.