КАНАПА (франц. canape) – від мэблі: шырокае драўлянае сядзенне на ножках, з падлакотнікамі і спінкай. Вядомая з часоў сярэднявечча ў інтэр'ерах палацаў і сядзібаў. У формах і аздабленні (разьба, абіўка са скуры ці тканінаў) праявіўся ўплыў мастацкіх стыляў Заходняй Еўропы – рэнесансу,
барока, класіцызму, ампіру і інш.
Канапа. Вёска Люцынка Валожынскага раёна. 19 ст.Канапа. Вёска Рэчкі Вілейскага раёна. Каля 1930 г. З канца XIX ст. была пашыраная ў
інтэр'еры хаты, замяніла
лаву. Канапы выраблялі мясцовыя майстры-саматужнікі, аздаблялі прапілоўкай па краях спінкі, фігурнымі накладкамі і г.д. На захадзе Беларусі бытаваў таксама шлябан-канапа з сядзеннем ў выглядзе скрыні, куды складвалі розныя рэчы. У наш час самаробныя канапы саступілі месца прамысловым вырабам, якія звычайна ўваходзяць у гарнітур мэблі для гасціных пакояў.