Серада, 24.04.2024, 13:30

«КАНАПЕЛЬКІ»

Галоўная »
«КАНАПЕЛЬКІ» – традыцыйны танец, карагод-гульня. Музычны памер пераменны – 2/4, 3/4 або 4/4. Тэмп умерана хуткі. Выконваўся пад песню ў крузе з прытопамі. Захаваў сляды імітацыйнай магіі: у некаторых варыянтах сустракаліся скокі, якія раней выконвалі з верай у тое, што чым вышэй падскочыш, тым большыя вырастуць каноплі. Зафіксаваны ў Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. На Гродзеншчыне яго танцавалі ў жвавым тэмпе, прытопвалі ў такт нагамі і спявалі:
Ох я, ох я
Канапелькі церла.
Замарылася я,
Ажно не памерла.
Карагод-гульня называўся таксама «Каноплі». Дзве дзяўчыны стаяць у крузе і спяваюць:
Брала канапелькі,
Брала зеляненькі...
Астатнія ходзяць вакол іх. Пасля словаў:
Пойдзем у лес.
Мала нас.
Возьмем дружку,
Сваю таварышку –
забіраюць з карагоду адну ўдзельніцу. Гульня заканчваецца, калі ў цэнтр пяройдуць усе (запіс А.Лозкі, 1987, в.Дзяржынск Лельчыцкага раёна). Існуюць іншыя варыянты.

У запісе Е.Раманава, змешчаным у «Беларускім зборніку» (1912), удзельнікі гульні выбіраюць «дзедзьку». Ён падыходзіць з чапялою да адной з удзельніцаў, якія сядзяць, і гаворыць: «Брала б я каноплі... ды таварышаў мала. Ты, Мар'янка, прыстань ка мне!.. Пайдзі, дзеўка, замуж: не будзеш ні палоць, ні малоць, ні су гор ваду насіць...». Тая ўстае і трымаецца за «дзедзьку» ззаду. Калі ўсе ўдзельніцы ўтвораць «пляцёнку» за «дзедзькам», ён пачынае кашляць. Апошняя з «пляцёнкі» пытае: «Чаго ты, дзедзька, кашляеш?» – «Як жа мне не кашляць, маё дзіцятка! Набраў жонак маладых: не хочуць ні палоць, ні малоць, ні су гор ваду насіць!». Затым праганяе ўсіх, акрамя першай. З ёю ён танцуе і спявае:
Мы з табою, бабка, века векавалі,
3 аднае лыжкі крупкі клювалі.
У гульнях адлюстраваныя вясновыя палявыя работы, шлюбная пара; ідэйна і тэматычна яны падобныя да гульні «Журавель» і старажытнай усходнеславянскай гульні «Проса».

Музычны варыянт «Канапелькі» зафіксаваны экспедыцыяй лабараторыі беларускай танцавальнай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.