КАНСТАНЦІНАЎСКАЯ КАПЛІЦА
КАНСТАНЦІНАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках на паўднёвы захад ад вёскі Канстанцінава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Узведзена ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы і бутавага каменю.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана двух'яруснай чатырохграннай прысадзістай вежай, завершанай шатровым гонтавым дахам. Выкладзены з буту першы ярус прарэзаны на франтальнай грані арачным уваходным праёмам, другі цагляны — глухі, крапаваны арачнымі і прамавугольнымі нішамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|