Пятніца, 19.04.2024, 22:42

КАПТУР

Галоўная »
КАПТУР – традыцыйны галаўны ўбор замужніх жанчынаў. Паўшарападобная ці плоская прызбораная на патыліцы шапачка з вушкамі, да якіх прышывалі матузкі для завязвання пад падбародкам.

каптур
Жанчына ў каптуры. Камянецкі раён. Пачатак 20 ст.

каптур
Розныя віды каптуроў. Пачатак 20 ст.

Бытаваў пераважна ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі да пач. XX ст. (у XVI-XVII стст. яго насілі знатныя гараджанкі і шляхцянкі). Шылі яго з аксаміту, шоўку, атласу, паркалю звычайна чырвонай гамы; вушкі і перад аздаблялі вышыўкай, залатой і срэбнай тасьмой, нашыўкамі рознакаляровых стужак, бісерам. Надзявалі на тканку (круглы валік, на які накручвалі валасы), зверху часта завівалі намітку, завязвалі хустку.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.